Васіль Палякоў: Пратэсты патрабуюць пэўнай сістэмнай дзейнасці



“Падчас прэзідэнцкай кампаніі апазіцыя і ўлада знаходзяцца ў якасці назіральнікаў, а ініцыятыва належыць вуліцы”, – так лічыць сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

Аднак палітык задаецца пытаннем, што будзей далей, калі пратэстных кандыдатаў не зарэгіструюць?

– Скончыцца збор подпісаў. Хутэчй за ўсё не зарэгіструюць найбольш рэйтынгавых кандыдатаў. Не будзе ўлада ў гэтыя гульні гуляць. Прасцей трымаць, не пускаць і г.д. Ну і адпаведна ўжо будуць іншыя дзеянні. Людзі гатовыя ўдзельнічаць у кампаніі ў рознай якасці: паставіць подпіс, паўдзельнічаць у назіранні, выйсці на акцыі пратэсту. Але ўсё гэта патрабуе пэўнай сістэмнай дзейнасці.

19 чэрвеня заканчваецца збор подпісаў. Рэгістрацыя кандыдатаў адбудзецца з 5 па 14 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя