Васіль Палякоў: У беларусаў няма спадзявання на выбары



Так каментуе стан грамадства напярэдадні электаральных кампаніяй колішні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

Паводле палітыка, большасць удзельнікаў палітычнага працэсу занялі пазіцыю чакання.

– Невядома што будзе з Расеяй далей. Як будуць ісці далей працэсы ў накірунку Захаду. І тыя 20 гадоў, якія пражыла Беларусь, яны даюць свой негатыўны плён. Выбараў няма, і адпаведна ніхто не чакае, што будуць нейкія змены сярод удзельнікаў выбарчых кампаній. Ужо няма той цікавасці. Даволі складана знайсці людзей, якія гатовыя ісці змагацца, перамагаць.

Паводле старшыні цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, выбары прэзідэнта і дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў мусяць адбыцца не пазней за 2020 год.

Беларускае Радыё Рацыя