Васіль Палякоў: Усё будзе залежыць ад эканамічнай сітуацыі



Улады Беларусі могуць паўтарыць эксперымент з прысутнасцю апазіцыйных дэпутатаў у новым складзе Палаты прадстаўнікоў.

Так мяркуе гомельскі палітык Васіль Палякоў:

– Па вялікім рахунку, улада зацікаўлена ў тым, каб была вось такая дэкаратыўная апазіцыя. Безумоўна, ёсць станоўчы момант прысутнасці, і ў 16-ым годзе ўсе разумелі, што гэта прызначэнне. Але з іншага боку, для грамадства гэта азначала, што ўсё ж такі мажлівыя нават у гэтых варунках нейкія змены. Зараз усё залежыць ад эканамічнай сітуацыі. Калі Лукашэнка будзе працягваць гульню з Захадам, то неабходна, каб былі нейкія сігналы.

Папярэднія парламенцкія выбары 2016 года завяршыліся досыць нечакана ў сувязі з тым, што мандаты атрымалі блізкія да апазіцыйных колаў кандыдаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая. Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў могуць прайсці напрыканцы 2019 года, пра што заяўляў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя