Васіль Палякоў: З 8-га верасня плануем пачаць збор подпісаў
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў распавёў, чым ён будзе займацца падчас парламенцкай выбарчай кампаніі.
Васіль Палякоў: Зараз я з’яўляюся ментарам у межах парламенцкай выбарчай кампаніі. Гэта значыцца, аказваю кансультацыі па нейкіх прававых пытаннях кандыдатам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Таксама ўскосна назіраю і за ходам кампаніі, хаця непасрэдна назіральнікам не з’яўляюся.
Яшчэ раней я дапамагаў у распрацоўцы плана кампаніі, а зараз працуем над спісамі кандыдатаў і падачай дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. А ўжо пачынаючы з 8 верасня, плануем пачаць збор подпісаў. І я, як ментар, буду ездзіць па Беларусі і дапамагаць кандыдатам.
РР: Праца ментарам для вас не новая?
Васіль Палякоў: Гэта будзе ўжо трэцяя выбарчая кампанія ў такой якасці, таму мне гэта звыкла і цікава.
На дадзены момант ад АГП выказалі жаданне балатавацца 25 чалавек, але не ўсе пакуль ідуць на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Многія будуць вылучацца шляхам збору подпісаў.
РР: На Ваш погляд, ці ўбачым мы падчас гэтай выбарчай кампаніі нешта новае альбо выбары прайдуць па старым сцэнары ўладаў?
Васіль Палякоў: Зыходзячы з таго, як прайшло фармаванне абласных і акруговых камісій, нічога новага абсалютна няма.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя