Васьковіч па-ранейшаму адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні
У магілёўскай турме трымаюць палітычнага вязня Яўгена Васьковіча, асуджанага на сем гадоў за хуліганскія дзеянні адносна будынку КДБ у Бабруйску. За час адседкі Васьковіча неаднаразова кідалі ў карцэр.
Маці палітвязня Рушанія Васьковіч ведае няшмат пра ўмовы, у якіх знаходзіцца цяпер яе сын. З ранейшых паведамленняў вядома, што Яўген Васьковіч ў турме моцна схуднеў, але не зламаўся маральна і па-ранейшаму адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні.
Палітвязню дазволенае толькі адно спатканне на год. Апошні раз Яўген бачыў маці сёлета ў студзені, чарговае спатканне – ў студзені наступнага года.