Васкрасенскі на Эканамічным Форуме ў Польшчы. Афіцыйны каментар Міхала Дворчыка
У аўторак у Карпачу пачаўся ХХХ Эканамічны Форум. У мерапрыемстве, якое будзе працягвацца да чацвярга, бяруць удзел каля 3 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі польскага ўраду і госці з-за мяжы.
Першы дзень Форума быў адзначаны сапраўдным палітычным скандалам. Як падаюць медыя, адным з гасцей ёсць прадстаўнік Менску Юрый Васкрасенскі, якога называюць супрацоўнікам КГБ. Паводле наяўнай інфармацыі Васкрасенскі займаецца „працай” з палітычнымі вязнямі. Гэтая праца фактычна палягае на змушэнні вязняў прызнання сваёй віны і пісання прашэнняў аб вызваленні.
Шэфу Канцылярыі Прэм’ера Рады Міністраў Міхалу Дворчыку Radio ZET задало пытанне, ці польскія службы ведалі пра тое, што асоба, якая супрацуе з КГБ, прыехала на Форум у Карпачу.
Міхал Дворчык адказаў наступнае:
– Даведаўся пра гэта з грамадскіх медый ў аўторак увечары. Мяркую, што гэтую справу трэба высветліць, але араганізатарам Форума. Гэты Форум не ёсць урадавым праектам. Гэта пытанне да арганізатараў Форуму, хто і для чаго быў туды запрошаны – падкрэсліў кіраўнік KPRM.
– Ведаючы арганізатараў Форума, напэўна дэталёва спраўджу гэтую інфармацыю. Але я перакананы, што ніхто свядома не запрасіў бы супрацоўніка КГБ на Форум у Карпачы.
Шэф KPRM выказаў занепакоенасць такой сітуацыяй і зазначыў, што „калі гэта праўдзівая інфармацыя, то сітуацыя мусіць быць спраўджана арганізатарамі”. „Напэўна будуць з гэтага зробленыя высновы” – запэўніў Дворчык.
Паводле інфармацыі журналіста TVP Цэзары Гмыза, Юрый Васкрасенскі прыехаў у Польшчу па шэнгенскай візе праз Іспанію.
Беларускае Радыё Рацыя