Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам. Пра гэта Папа Рымскі паведаміў у інтэрв’ю аргентынскаму выданню La Nacion.
Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.
Беларускае Радыё Рацыя