Важна перамагчы ў галовах людзей



«Важна перамагчы ў галовах людзей — гэта наша мэта, і яна цалкам рэальная», — так заявіў пасля падпісання пагаднення пра каардынацыю дзеянняў апазіцыі ў выбарчай кампаніі старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін:

— Калі мы кажам пра тое, як гэта будзе ўлічана ў выбарчых камісіях, дык тут пытанне больш складанае. Калі мы даб’ёмся адкрытага падліку галасоў, якога мы патрабуем, дык мы можам перамагчы і ў выбарчых пратаколах. Але я тут сумняваюся, бо ўлада як апошні бастыён абараняе закрытасць падліку галасоў разумеючы, што інакш яна прайграе.

Пагадненне наконт каардынацыі было заключанае прадстаўнікамі 11-ці партыяў і рухаў. Дакумент сярод іншага прадугледжвае сумесную частку паслання выбаршчыкам і ўзгодненае вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя