Ведамствы Беларусі і Расеі абмеркавалі адносіны з ЗША і Канадай
Кансультацыі кіраўнікоў профільных падраздзяленняў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі па пытаннях адносін з ЗША і Канадай адбыліся 15 кастрычніка ў Маскве.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэй Бушыла, расейскую — дырэктар дэпартамента Паўночнай Амерыкі Георгій Барысенка.
„Бакі абмеркавалі стан адносін Беларусі і Расеі з ЗША і Канадай, падыходы да выбудоўвання дыялогу з гэтымі краінамі, а таксама абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця двухбаковых адносінаў”, — адзначаецца ў паведамленні.
