Вэй Фэнхэ: Беларусь і Кітай сталі жалезнымі братамі



Беларусь і Кітай сталі жалезнымі братамі. Гэты факт на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падкрэсліў член Цэнтральнага ваеннага савета, член Дзяржсавета, міністр абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі Вэй Фэнхэ.

Кітайскі міністр адзначыў вялікія поспехі Беларусі на шляху дзяржаўнага будаўніцтва. „Вы ўнеслі важкі ўклад у развіццё двухбаковай дружбы. Нашы краіны з’яўляюцца добрымі сябрамі і партнёрамі. І пад вашым са Старшынёй Сі Цзіньпінам кіраўніцтвам нашы краіны ўжо сталі жалезнымі братамі”, – сказаў Вэй Фэнхэ.

Ён падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і перадаў прывітанне і добрыя пажаданні ад імя Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

belta.by