Венгрыя будзе даваць украінцам дармовыя візы



Венгрыя прыняла рашэнне выдаваць украінскім грамадзянам дармовыя нацыянальныя візы. Тэлеканал „112 Украіна” перадае, што прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан паведаміў пра гэта па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам.

Раней галава Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Еўразвяз мае намер да канца году вырашыць пытанне з бязвізавым рэжымам для Ўкраіны. Венгрыя прыняла такое рашэнне на нацыянальным роўні хутчэй.

Беларускае Радыё Рацыя