Венгрыя заклікала ЕЗ зняць санкцыі з расейскіх алігархаў
Венгрыя заклікала ЕЗ зняць санкцыі з расейскіх алігархаў Алішэра Усманава, Пятра Авена і Віктара Рашнікава — паведамляе Politico.
Калі іх не выключаць з „чорнага спісу” ЕЗ, Венгрыя мае намер заблакаваць працяг санкцый Еўразвяза супраць Расеі, якія неабходна працягваць кожныя паўгода. Politico паведамляе, што прапанову Будапешта абмяркуюць на паседжанні 7 верасня.
Краінам ЕЗ да 15 верасня трэба прыняць рашэнне пра працягненне санкцый.