Верагодная дата парламенцкіх выбараў – 11-га верасня
Чакаецца, што парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11-га верасня 2016 году. Менавіта гэтую дату як найбольш верагодную назвала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
У размове з журналістамі яна сказала, што, згодна з законам, выбары павінны адбыцца не пазней за 17-га верасня, але ёсць яшчэ адна ўмова, – выбары адбываюцца звычайна ў нядзелю, а не ў нейкі іншы дзень. А апошняя нядзеля ў гэтым выпадку прыпадае на 11-га верасня.
Сёння на паседжанні ЦВК былі зацверджаныя фінансавыя вынікі прэзідэнцкай кампаніі гэтага году. Яны абышліся казне ў сто семдзясят пяць мільярдаў дзявяцьсот трыццаць пяць мільёнаў рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелаПАН
