Віктар Адзіночанка: Людзі абыякава ставяцца да выбараў
Назіральнікі адзначаюць выбарчую пасіўнасць. 1 жніўня заканчваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, які цягнуўся чатыры тыдні. За гэты перыяд жыхары Гомеля не ахвотна падпісваліся за патэнцыйных кандыдатаў.
Гаворыць назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта па Гомелі Віктар Адзіночанка:
– Людзі падпісвацца не хацелі, бо абыякава ставяцца да выбараў, не вераць у тое, што нешта зменіцца, у Палаты прадстаўнікоў няма ніякага аўтарытэту, людзі ведаюць, што ад іх нічога не залежыць, яны ўпэўнены, што вынік выбараў ужо вядомы. І таму яны не хочуць губляць час, каб у гэтым ва ўсім удзельнічаць.
Збор подпісаў доўжыўся ад 3-га ліпеня да 1-га жніўня. Рэгістрацыя кандыдатаў пачнецца 2-га жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя
