Віктар Данільчык: Нам патрэбны палітычныя змены



Дэмакратычны кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Данільчык выступае па гарадзенскім абласным тэлебачанні вечарам 18-га жніўня. Ён балатуецца па Гарадзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50.

danilcyk-ahp

Ён добра ведае праблемы гарадзенскага прадпрымальніцтва, сумленнага бізнесу. Таму яго задача – спрычыніцца да сацыяльна-эканамічных і палітычных зьменаў у краіне, каб палепшыць жыццё народа. Кажа Віктар Данільчык:

– Я не хачу, каб мае дзеці мелі тое, што зараз маю я. Я не хачу, каб мая дачка, якой толькі шэсць месяцаў, жыла так, як жывем усе мы. Вось што стала асноўным штуршком, каб пайсці ў кандадаты ў дэпутаты. І, адпаведна, пайсці з гатовай праграмай, якая ўжо даўно існуе ў розных краінах – у Германіі, Швецыі, якую АГП хоча рэалізаваць і ў нашай краіне.

У акрузе, дзе балатуецца кандыдат Віктар Данільчык, ідзе шэсць чалавек. Кандыдат заклікае ўдзельнічаць у выбарах і аддаць голас за прадстаўніка Правцэнтрысцкай кааліцыі 11-га верасня.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара