Віктар Грыцкевіч: Відавочна, што людзі хлусяць
На Піншчыне праўладныя кандыдаты, якія балатуюцца па гарадской акрузе №14 і сельскай акрузе №15, апублікавалі свае перадвыбарныя праграмы. Асноўны ўхіл робіцца на сацыялку, пытанні працы, годнага жыцця, а таксама не засталіся без увагі пытанні справядлівасці, роўнасці, стабільнасці дзяржаўнага ладу.
Грамадскі актывіст Віктар Грыцкевіч называе гэтыя абяцанні «рытуальнымі», бо яны гучаць з вуснаў кандытатаў-чыноўнікаў кожную кампанію:
– Таму што, калі зараз узяць усе гэтыя абяцанні, якія яны давалі, то калі адзін адсотак з гэтага выканаюць, то гэта добра. Відавочна людзі хлусяць, відавочна, ды не зробіць ён ніколі гэтага. Прычым заведама ідзе падман, каб людзі павяліся. Па-мойму гэта заўжды так, і людзі мала разбіраюцца ў гэтым.
Дарэчы, сёлета на Піншчыне неверагодная для рэгіёна колькасць кандыдатаў у дэпутаты – па гарадской акрузе №14 пяць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, а па сельскай акрузе №15 чатыры кандыдаты. Такога на Піншчыне не было з пачатку 1990-х гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя