Віктар Карняенка: Што зробіш, калі ўся сістэма супраць цябе?



Грамадскі актывіст Віктар Карняенка выказаў свой погляд на тое, як у Беларусі прайшлі парламенцкія выбары.

Каля трыццаці гадоў Віктар Карняенка прымаў удзел у розных выбарчых кампаніях – і ў якасці кандыдата, і ў якасці назіральніка. Гэтым разам вырашыў ніякім чынам не ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, а назіраў за іх правядзеннем збоку, як звычайны грамадзянін. Якія ўражанні?

Віктар Карняенка: Каля аналізуеш, што адбываецца на выбарах, то за краіну становіцца няёмка. На гэты раз нахабства проста зашкальвала. Раней былі выпадкі, калі кандыдатам у дэпутаты не давалі слова ў дзржаўных СМІ падчас агітацыі, але гэта былі рэдкія выпадкі. А зараз з’ява набыла ўжо масавы характар.

І, натуральна, не могуць у нас ніяк адмовіцца ад маніпуляцый падчас выбараў, што сведчыць пра нізкі аўтарытэт сёняшняй улады. Быў бы аўтарытэт высокі – маніпуляцыі не былі б патрэбныя.

РР: З гэтымі маніпуляцыямі, з тымі, хто фальсіфікуе выбары, немагчыма сёння змагацца?

Віктар Карняенка: Давайце скажам шчыра: немагчыма. Калі ўся сістэма супраць цябе, то што можна зрабіць? Ты кажаш: “Таварыш, паглядзіце, вось гэта – чорнае”, а табе кажуць, што гэта ўсё-такі “белае” і робяць цябе вінаватым за паклёп, то як з гэтым пазмагаешся? Уся сістэма якраз і створана для фальсіфікацый, а не для празрыстага правядзення выбараў.

У нас сёння парламенцкія выбары – гэта наогул нейкая рытуальная рэч, якая ніякім чынам не ўплывае на палітычныя працэсы. Але да пары, да часу. Адказнасць за фальсіфакацыі ніхто не адмяняў, некалі прыйдзецца абавязкова адказаць.

РР: Некаторыя называюць парламенцую кампанію генеральнай рэпетыцыяй перад прэзідэнцкімі выбарамі ў наступным годзе.

Віктар Карняенка: Так заўсёды было, бо не так і важна, хто будзе ў Палаце прадстаўнікоў, якая па сутнасці нічога не вырашае.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя