Віктар Хоміч: Нават Канстытуцыя ўзору 1994 году не дасканалая



“Вяртанне да Канстытуцыі ўзору 1994 году – гэта добрая думка, але трэба разумець, што гэты крок не прадухіліць фармаванне новага аўтарытарнага рэжыму”, – так каментуе рыторыку некаторых апазіцыйных палітыкаў былы старшыня Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага савета ХІІІ склікання Віктар Хоміч.

– Нашыя ўсе палітыкі, або яе не чыталі, або да канца не дагаворваюць. Там няма механізмаў, якія павінны працаваць на падзел ўлады, якія павінны працаваць на тое, каб асноўны закон быў прыярытэтным, там няма права грамадзяніна, нават ў Расейскай Федэрацыі, нягледзячы на ўсе праблемы Расеі, там ёсць права грамадзяніна звярнуцца ў Канстытуцыйны суд. У нас нават гэтага права няма. Таму гэтая Канстытуцыя ў такім выглядзе не павінна быць.  

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень ў 1994 годзе Вярхоўны савет ХІІ склікання прагаласаваў за рэдакцыю Канстытуцыі, у якой прадугледжвалася ўвядзенне інстытута прэзідэнта. У далейшым Канстытуцыя была змененая ў выніку правядзення рэферэндумаў 1995, 1996 і 2004 гадоў. 

Беларускае Радыё Рацыя