Віктар Марчык: Спадзяюся, што Беларусь будзе незалежнай заўсёды
Сябар Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл і Беларускага нацыянальнага кангрэса, актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Віктар Марчык 25 жніўня павіншаваў усіх беларусаў з 30-й гадавінай незалежнасці Беларусі. Ён, у прыватнасці, сказаў:
– Спадзяюся, што наша Беларусь будзе незалежнай дзяржавай заўсёды, не толькі на паперы, але і насамрэч. Мы павінны быць толькі незалежнай еўрапейскай краінай, але сябраць з усімі краінамі свету, сябраць шчыра і сумленна. І эканамічныя, і палітычныя пытанні павінна вырашацца так, як належыць еўрапейскай краіне. Бо наша Беларусь мае багатаю і вялікую гісторыяй, сваю мову, культуру, нацыянальныя традыцыі і працавітых, мужных людзей. Са святам вас, беларусы!
Беларускае Радыё Рацыя