Віктар Марціновіч: Такіх інаўгурацыяў гісторыя не ведала
Такіх таемных інаўгурацый не ведае нават гісторыя. Кажа беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч, які зрабіў своеасаблівае даследаванне, як праходзілі інаўгурацыі нават самых крывых рэжымаў у гісторыі. Ніхто таямніцы са свайго ўступлення на пасаду не рабіў.
У Аляксандра Лукашэнкі для такіх паводзінаў была прычына. Пра яе кажа Віктар Марціновіч:
– Ужо няма такога пераканання не толькі ў яго асабіста, але і ў ягоным атачэнні. Тое, што адбылося, гэта канешне дэманстрацыя такой няўпэўненасці і такой засцярогі, што да стасункаў з народам, такіх інаўгурацыяў гісторыя гэта працэдуры не ведала ніколі, такога не было ніколі. Я пашукаў у гісторыі інаўгурацыяў, у тым ліку нестабільных, непапулярных, але вось не было такога, каб гэта адбывалася ў патаемных умовах. Гэта нешта звыш цікавае.
ЕЗ бачыў Лукашэнку легітымным прэзідэнтам да 5 лістапада, часу заканчэння паўнамоцтваў у мінулай кадэнцыі. Менавіта ў такой якасці планаваліся перамовы з ім па пераадоленні палітычнага крызісу. Цяпер асабліва пасля таемнай інаўгурацыі шэраг краін афіцыйна заявілі, што не прызнаюць Аляксандра Лукашэнкі – кіраўніком Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя