Віктар Сазонаў: На гэты момант мы не ведаем, якія людзі ўвайшлі ў камісіі



Невядома: ці трапілі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў у склад участковых камісіяў у Гародні. На паседжаньнях адміністрацыяў дзьвух раёнаў Гародні чыноўнікі не далі такой інфармацыі.

Агулам, больш за тысячу трыста прадстаўнікоў адміністрацыйнага рэсурсу  сталі сябрамі 138-мі выбарчых вучасткаў.

Кажа прадстаўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Віктар Сазонаў.

– Калі выбары праводзяцца адкрыта, галосна, кожны чалавек можа сачыць за працэсам, то зразумела, тады выкрываюцца ўсе хібы і нюансы, калі яны з’яўляюцца, каб схаваць тое, што робіцца, тую падрыхтоўку, якая праводзіцца да галоўнага дня, вынікі якога будуць усім вядомыя. Таму ўсё адбываецца так, што нават назіральнік, які прысутнічае на паседжанні камісіі, не можа даведацца на гэты момант: якія людзі туды ўвайшлі.

Асаблівасцю гэтых паседжанняў адміністрацыі быў крытэр, па якіх выбіралі сяброў выбарчых камісіяў – гэта маральныя якасці. Не ўключаныя былі тыя, хто здзейсніў „сур’ёзныя правапарушэнні”.

Інфармацыя пра персанальны склад выбарчых камісіяў будзе даступная праз некалькі дзён і апублікавана на сайтах адміністрацый і праўладнай газеты „Гродзенская праўда”.

Беларускае Радыё Рацыя