Віктар Сазонаў – пра незалежнае назіранне
Гарадзенскія сябры кааліцыі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” завяршаюць фармаванне спісаў сваіх удзельнікаў.
Праваабаронцы двух арганізацыяў „Вясны” і „Беларускага Хельсінкскага камітэту” аб’ядналіся для арганізацйыі незалежнага назірання за законнасцю правядзення кампаніі па выбару прэзідэнта.
Пра тое, чым вызначаецца незалежнасць у назіраннях за выбарамі, распавядае Віктар Сазонаў з праваабарончага цэнтру „Вясна”.
– Незалежнасць у тым, што мы не выконваем ніякай заранёў прыдуманай задумкі. Ёсць іншыя назіральнікі, ад БРСМ, напрыклад, у іх іншая канкрэтная задача. Незалежнасць назіральніка як раз гаворыць пра тое, што перад ім не ставіцца задача спачатку: ні паказаць дзейснасці выбараў, ні праўдзівасць, а паказаць так, як ёсць. Пайшло ўсё па праўдзе – мы гэта зафіксуем. Калі пойдзе не так і мы гэта пабачым, то зафіксуем. Толькі ўсяго.
Па Гарадзеншчыне сябры кааліцыі плануюць вылучыць некалькі дзясяткаў назіральнікаў. Гэтага дастаткова, на думку праваабронцаў, каб зафіксаваць законнасць ці незаконнасць выбарчага працэсу.
Беларускае Радыё Рацыя