Віктар Сазонаў: Уладамі пралічаная пасіўнасць грамадства
У Гародні не відаць, каб людзі актыўна падтрымлівалі выбарчую кампанію. „Вызначаныя месцы для правядзення падпісной кампаніі за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі адпавядаюць здароваму сэнсу”, – адзначае незалежны назіральнік Віктар Сазонаў.
– Нараканняў вялікіх няма па Гародні. Забароненых для пікета месцаў мала, і яны абгрунтаваныя. Іншая справа, што ўжо ніхто не баіцца нічога забараняць, пралічана ўладамі пасіўнасць грамадства: як людзі ставяцца да гэтых выбараў, што ніхто ні на што не спадзяецца ад гэтых выбараў. Бо самі па сабе выбары губляюць сэнс як выбары.
У самым цэнтры Гародні дзейнічаюць пікеты ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, якую абслугоўваюць сябры БРСМ.
Беларускае Радыё Рацыя