Віктар Янчурэвіч: Штаб распрацаваў і зацвердзіў падрабязны графік



Праймерыз па абранню адзінага кандыдата ад дэмакратычнай кааліцыі на прэзідэнцкія выбары пачынаецца ў Берасцейскай вобласці.

Як распавёў намеснік старшыні Руху „за Свабоду” Віктар Янчурэвіч, штаб па абранню адзінага распрацаваў і зацвердзіў падрабязны графік сустрэчаў кандыдатаў з выбаршчыкамі на бліжэйшыя дні. Ужо 13 сакавіка сустрэча і галасаванне адбудуцца ў горадзе Бярозе, пачатак у 18 гадзін па адрасе вуліца Альшэўскага 59:

– У суботу будзе Берасце і Драгічын, у Берасці сустрэча аб 11-й гадзіне па адрасе Дзяржынскага 52, „Рэнесанс” будзе прымаць народнае галасаванне. У Драгічыне 16:00, Карла Маркса 2А, Sladikov Coffee. Столін, Пінск аб 11-й гадзіне вуліца Дняпроўскай флатыліі, гатэль „Прыпяць” (канферэнц-заля). У Століне сустрэча ў 16, па адрасе Церашковай 60, корпус 2, таксама кавярня.

Віктар Янчурэвіч выказаў спадзяванне, што цікавасць да гэтых сустрэчаў, і адпаведна, яўка грамадзянаў для галасавання яшчэ больш узрастуць.

Беларускае Радыё Рацыя