Віктара Бабарыку перавялі на новую пасаду ў наваполацкай калоніі
Віктара Бабарыку перавялі на новую пасаду ў наваполацкай калоніі — цяпер ён укладчык хлебабулачных вырабаў у пякарні, перадаюць яго адвакаты.
Умовы працы значна пагоршалі: тэмпература ў памяшканні не апускаецца ніжэй за +30, яно не праветрываецца, вокны не адчыняюцца.
Увесь жнівень Віктар Бабарыка прапрацаваў апальшчыкам у гэтай жа пякарні і зарабіў крыху больш за 6 рублёў, а на рукі пасля выплат атрымаў 1,60.