Віктару Ганчару магло б споўніцца 60



7 верасня беларускаму палітыку, дэпутату Вярхоўнага Савета, былому віцэ-прэмʼеру, экс-старшыні Цэнтарвыбаркама Віктару Ганчару споўнілася б 60 гадоў.

16 верасня 1999 года ён бясследна знік разам зь сябрам, бізнесоўцам Анатолем Красоўскім. Перад сваім знікненьнем Ганчар выступіў супраць рэфэрэндума 1996 года. У адказ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адхіліў Ганчара ад пасады. Пасля гэтага Ганчар стаў ініцыятарам імпічменту Лукашэнкі. А ўвосень 1998 году ачоліў альтэрнатыўны Цэнтравыбаркам па выбарах прэзідэнта. Таксама рыхтаваў на 19 верасня 1999 года пашыранае пасяджанне Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, на якім збіраўся прапанаваць механізм вываду Беларусі з крызісу. Аднак 16 верасня на выхадзе з лазні, што на вуліцы Фабрычнай, 20 Віктар Ганчар быў гвалтоўна выкрадзены разам з бізнесоўцам Анатолем Красоўскім.

Грамадскасць, сваякі зніклых, міжнародная супольнасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя з палітычных матываў, і падазраюць, што да іх выкрадання маюць дачыненне вышэйшыя службовыя асобы краіны.