Вінцук Вячорка: Не грамадзянская вайна, а мірная рэвалюцыя
Не грамадзянская вайна, а мірная рэвалюцыя. Гэтак характарызуе падзеі апошніх месяцаў у Беларусі былы кіраўнік Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка:
– Грамадзянская вайна мае на ўвазе роўнавялікую расколатасць грамадства, нічога падобнага няма. Гэта рэвалюцыя мірная, у беларускім духу, асноўны змест якой – змена ступені адказнасці практычна кожнага чалавека за лёс сваёй грамады, сваёй супольнасці і краіны.
На думку Вячоркі, прадстаўляць Ціханоўскую і Лукашэнку ў традыцыйных масмедыя без тытулаў і пасадаў – гэта правільная пазіцыя:
– Як Лукашэнку не назаві, гэта ўсё будзе альбо не адпавядаць рэальнасці, альбо будзе залішне эмацыйна. Што да Ціханоўскай, то яна сама не раз сцвярджала, што яна разглядае сваю ролю як сімвал, як увасабленне гэтых рэвалюцыйных пратэстаў. Усе беларусы ведаюць не толькі імя Лукашэнкі нарэшце, але ўсе ведаюць імя Ціханоўская, яго дастаткова.
Таксама Вячорка выказаўся супраць прэзідэнцтва ў Беларусі ўвогуле. Краіне больш прыдатная парламенцкая сістэма з прэм’ерам як першай асобай, лічыць экс-лідар Партыі БНФ.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя