Вінцук Вячорка: Улада выбрала шлях поўнай непразрыстасці



8 снежня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін павінны падпісаць праграму і пакет дарожных мапаў, а таксама шэраг пагадненняў па інтэграцыі.

Вялікую трывогу выклікае ўжо сам факт, што засакрэчаны змест паглыбленай інтэграцыйнай дамовы паміж Беларуссю а Расеяй, – адзначае мовазнаўца і беларускі грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.

Сам факт, што засакрэчаныя асноўныя аспекты і ранейшых перамоваў, і таго, што плануецца 8 снежня, выклікае вельмі вялікую трывогу. Гэта азначае, што ўлада выбрала шлях поўнай непразрыстасці. Адначасова адбываецца супакойванне беларускай грамадскасці. Такое ўбаюкванне праз паўтарэнне слова «незалежнасць». Хаця ясна, што пад словам незалежнасць беларуская грамадзянская супольнасць і цяперашняя ўлада, якая ўласна кажучы і падвяла Беларусь пад крайнюю ступень пагрозы, мы разумеем розныя рэчы. І ідзе таксама супакойванне Захаду.

Цалкам матэрыял:

Падпісанне пашыранай інтэграцыі прымеркавана да 20-годдзя Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя