Віталь Каліноўскі: Выбарчая кампанія ў Лунінецкім раёне пачалася недэмакратычна



Лунінецкі райвыканкам не выказаў згоду, каб сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі правёў пікеты па збору подпісаў у ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч.

“Адмоўлена па надуманай прычыне”, – лічыць Віталь Каліноўскі:

 – Я прасіў за 50 метраў ад чыгуначнага вакзалу. Гэта сквер і патрэбныя параметры захоўваюцца. Ад вакзала 50 метраў, а яны пішуць, што няма 50 метраў ад дзяржаўных установаў. 

Паводле Віталя Каліноўскага, ужо пры здачы заяваў на пікеты можна было прадбачыць вынік. Трэба было змарнаваць каля 40 хвілін для іх рэгістрацыі. Адмову актывіст збіраецца абскардзіць.

Беларускае Радыё Рацыя