Віталь Рымашэўскі ацаніў рызыкі новай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна
Па меркаванні сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ўжо не нясуць вялікай пагрозы незалежнасці Беларусі. Нядаўнія заявы кіраўніка Беларусі, накіраваныя супраць расейскага кіраўніцтва, вобразна кажучы, дэнансавалі ўсе ранейшыя абяцанні і дамоўленасці аб паглыбленай інтэграцыі.
Таму можна чакаць, што ў выніку перамоваў кіраўнікоў Беларусі і Расеі не будзе ніякіх падпісанняў дарожных мапаў і істотных крокаў па інтэграцыі і збліжэнні краінаў.
– На фоне тых заяваў, якія зрабіў Пуцін – змена Канстытуцыі, змена па-сутнасці дзяржаўнай улады ў Расеі – гэта абвешчаны ўжо асноўны сцэнар, па якім Пуцін працягне ўтрымліваць уладу ў Расеі. Анексія Беларусі пры гэтым сцэнары не такая ўжо патрэбная, яна не разглядаецца. Хаця рускія па-ранейшаму, я думаю, будуць настойваць на пазбаўленні Беларусі незалежнасці. Але, відавочна, што нават для Лукашэнкі гэтыя ўмовы сёння непрымальныя.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Але па яе выніках не чакаецца нейкіх істотных зменаў ці крокаў па збліжэнні Беларусі і Расеі. Хутчэй у бліжэйшыя гады трэба рыхтавацца да пагаршэння адносінаў паміж краінамі. У выніку чаго Расея будзе скарачаць падтрымку Беларусі. Адпаведна, краіна будзе бяднець, а незадаволенасць людзей кіраваннем Лукашэнкі – нарастаць. Магчымы адказ уладаў – „закручванне гаек”, далейшае ўзмацненне кантрою ўнутры краіны. Да гэтага трэба рыхтавацца. Але галоўнае, трэба рыхтавацца да абароны незалежнасці, – кажа Віталь Рымашэўскі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
