Віталь Рымашэўскі: Гэта і вынік так званай „прагматычнай” палітыкі Захаду



На думку сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, крывавая ноч у Парыжы не тлумачыцца адным ісламскім тэрарызмам. Хрысціянскі дэмакрат таксама лічыць вінаватай у сітуацыі прагматычную палітыку Захаду, які не адзін раз закрываў вочы і нават падтрымліваў дыктатарскія, але выгадныя на той ці іншы момант, рэжымы па ўсім свеце:

– Падтрымка дыктатараў, падтрымка аўтарытарных краін – яна выбухае бомбамі тэрарыстаў, выбухае сотнямі ахвяраў. Таму гэты тэракт – гэта нагода для пераасэнсавання ўсёй палітыкі Еўразвяза і адмовы ад перавагі прагматызму над каштоўнасцямі.

Беларускае Радыё Рацыя