Віталь Рымашэўскі: Не бачу выбараў…



Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі кажа, што выбары пройдуць па звыкламу для ўлады сцэнару.

“Выбараў я ў Беларусі не бачу, бо іх няма, таму і каментаваць тут пакуль няма чаго, – кажа Віталь Рымашэўскі. – Зрэшты, сёння краіны не жывуць у ізаляваным свеце, і я не ведаю ніводнай краіны за апошнія, да прыкладу, 100 гадоў гісторыі, у якіх бы прайшлі нейкія змены без узаемадзеяння з вонкавымі краінамі, з міжнароднымі працэсамі. Зараз жа палітычная сітуацыя ў краіне звязана са зменай пазіцыі Еўразвязу, але беларускае грамадства істотна не змянілася. Калі хто і хоча нейкіх зменаў, то не гатовы да гэтага. У такіх умовах і будзе праходзіць прэзідэнцкая кампанія”.

Па словах Рымашэўскага, у гэтай сітуацыі апазіцыі трэба стаць сапраўднымі апанентамі да ўлады, а не хавацца за паўгады да выбараў.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота polittech.org