Віталь Рымашэўскі: Пазіцыя Еўрапарламента застаецца нязменнай
З дэлегацыяй Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, якая пачала візіт у Менск, сустрэліся прадстаўнікі апазіцыйных партый і арганізацый.
Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянкай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, па выніках размовы можна канстатаваць, што пазіцыя Еўрапейскага парламента і дэлегацыі па Беларусі застаецца нязменнай. Гэта досыць адкрытае, з аднаго боку, імкненне дапамагчы Беларусі ў працэсах збліжэння з Еўразвязам, а з іншага боку, яны досыць прынцыповыя і адкрытыя да дэмакратычных сілаў і крытычныя да ўладаў.
– Тыя людзі, якія ўваходзяць у сённяшні склад гэтай дэлегацыі, многія з іх, абазнаныя ў сітуацыі што датычна Беларусі, гэта Пятрас Аўштравічус, які з’яўляецца спец-дакладчыкам міжнароднай камісіі па Беларусі, некаторыя іншыя сябры дэлегацыі. Мы пазнаёміліся з новым складам дэлегацыі, і новыя парламентарыі, тыя, якія прысутнічалі на сустрэчы, у прынцыпе досыць адкрытыя і дэмакратычныя і дэкларавалі гатоўнасць падтрымліваць дэмакратычныя сілы і дэмакратычныя працэсы тут у Беларусі. Зрэшчы яны мусяць гэта рабіць як дэмакратычныя палітыкі.
Разам з тым у іх ёсць разуменне складанасці сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку, з улікам расейскага фактару. Але таксама яны бачаць, што беларускія ўлады паказалі сваю няздольнасць да дэмакратызацыі, асабліва на прыкладзе мінулых парламенцкіх выбараў, – кажа Віталь Рымашэўскі.
Беларускае Радыё Рацыя