Віталь Рымашэўскі: Пытанне палітвязняў не павінна адыходзіць на другі план



„Рыжскі саміт пераломным не стане” – перакананы сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які сёння вярнуўся ў Менск пасля нефармальных сустрэчаў у Рызе высокапастаўленых еўрапейскіх палітыкаў з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. „Наша задача як апазіцыі – захаваць той сэнс Усходняга Партнёрства, які быў пакладзены ў яго аснову,” – заяўляе Рымашэўскі.

– Зараз вышаецца лёс – ці застанецца ўвогуле ў павестцы дня прыярытэт правоў чалавека. Многія выказваюць такое меркаванне, што трэба заплюшчыць вочы на палітвязняў, або зрабіць тэму правоў чалавека абсалютна асобнай тэмай для перамоваў, якія могуць весціся, а могуць не весціся, і трэба супрацоўнічаць – фінансава, эканамічна. Нам трэба прыкласці ўсе намаганні разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі для таго, каб гэта не здарылася. Беларуская апазіцыя прадставіла супольную пазіцую па гэтым пытанні.

Лідары беларускай апазіцыі правялі ўчора ў Рызе шэраг сустрэчаў з лідарамі Еўрапейскай народнай партыі, а таксама – у Міністэрстве замежных спраў Латвіі – з высокімі прадстаўнікамі Еўразвязу.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя