Віталь Рымашэўскі: Спыніць гвалт могуць толькі салідарныя дзеянні
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі мяркуе, што збіццё АМАПам 25 студзеня ў Фрунзенскім судзе Менска двух апазіцыйных актывістаў і аднаго журналіста – не выключэнне, а правіла, а таксама заклікае да салідарнасці са збітымі ў судзе Менска журналістам і актывістамі.
– Людзей могуць збіць без суда і следства і засудзіць за гэта ж. АМАП і тыя, хто дае яму загады, і тыя, хто выхоўвае гэтых людзей, якія носяць форму, а рэальна людзей са злачыннай свядомасцю, яны знаходзяцца сёння ў нас ва ўладзе, іх стрымлівае толькі дэмакратычныя краіны свету і магчымае банкруцтва краіны, а таксама татальная залежнасць ад крэдытаў, без якіх яны не змогуць пражыць і пракарміць свае сем’і, нават вось гэтых азвярэлых амапаўцаў, таму яны гатовыя збіваць, і тое, што адбылося ў судзе Фрунзенскага раёна, гэта на хвіліну яшчэ раз сарвала маску з беларускага аўтарытарызму.
„Спыніць гэтае бязмежжа можна толькі тады, калі салідарнымі дзеяннямі беларусы будуць бараніць адзін аднаго ад бандытаў ва ўладзе і ў сілавых структурах”, – дадаў сустаршыня БХД.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя