Віталь Рымашэўскі: Сярод зарэгістраваных ЦВК не разлічваў убачыць Анатоля Лябедзьку



Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў інцыятыўныя групы васьмі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. “Сярод тых, каго зарэгістраваў ЦВК, не разлічваў убачыць старшыню АГП Анатоля Лябедзьку”, – каментуе вынікі рэгістрацыі сустаршыня па стварэнню партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

 – Для мяне асабіста нечаканасць была толькі адна, я думаў, што не зарэгіструюць ініцыятыўную групу Анатоля Лябедзькі – апанента Лукашэнкі, які можа рэзкія рэчы выказваць. Але на гэта не пайшлі, пабачыўшы, што ініцыятыўная група невялікая. 

ЦВК зарэгістраваў 8 прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны. Гэта дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар партыі левых „Справядлівы свет” Сяргей Калякін, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, прадстаўніца кааліцыі „Народны рэферэндум” Таццяна Караткевіч, беспрацоўная Жанна Раманоўская, казачы вярхоўны атаман і лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч ды эканаміст Віктар Цярэшчанка.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя