Віталь Рымашэўскі: Будзем мець часткова летнюю выбарчую кампанію



„Перанос тэрмінаў выбарчай кампаніі робіць яе правядзенне менш зручнай,” – так каментуе сустаршыня па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі магчымую дату правядзення выбараў прэзідэнта 11-га кастрычніка – замест 15-га лістапада, як планавалася раней. Такім чынам выбарчая кампанія будзе праходзіць і летам. «Мы як заўсёды не ідзем за цывілізаваным светам, у якім зімой і летам выбарчыя кампаніі не праводзяцца», – кажа палітык:

– Думаю, што гэты перанос нічога не зменіць, нічога новага не прынясе. Тыя, хто абвесціў пра намер балатавацца, сваіх планаў не зменяць.

Rymasheuski

Цэнтрвыбаркам Беларусі прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11-га кастрычніка. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе, гэтая дата апраўданая, таму што не давядзецца збіраць пазачарговую сесію парламента. Такім чынам, дата выбараў можа быць прызначаная парламентам на пасяджэнні 30-га чэрвеня.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота telegraf.by