Віталь Рымашэўскі: Заўтра могуць выйсці на вуліцы сотні тысяч людзей
Палітык Віталь Рымашэўскі прапануе зрабіць 15 сакавіка днём агульнанацыянальнага пратэсту супраць дэкрэта „аб дармаедах”. Сёння, 22 лютага, у Менску лідары кампаніі „Мы не дармаеды!” правялі збор подпісаў за адмену дэкрэта № 3:
– Да 15 сакавіка мы плануем, што збярэм не менш за 100 тысячаў подпісаў. Мы заклікаем сёння і Аляксандра Лукашэнку, і прэм’ер-міністра, і ўсіх адказных за дзеянне гэтага дэкрэта выйсці да людзей 15 сакавіка. Мы чакаем іх на плошчы, таму што хопіць ужо ўдзельнічаць у сустрэчах нібыта з народам з падстаўнымі людзьмі. Калі ласка, мы запрашаем усіх міністраў паразмаўляць з людзьмі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Па словах Рымашэўскага, людзі актыўна падпісваюцца за адмену дэкрэта. Гэта значыць, што заўтра на вуліцы выйдуць сотні тысяч, калі ўлады не пойдуць на саступкі грамадзянам.
Беларускае Радыё Рацыя
