Віталь Шкляраў з’ехаў за мяжу
Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, грамадзянін ЗША, пра вызваленне якога дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа размаўляў з Лукашэнкам 24 кастрычніка, з’ехаў з Беларусі, паведамляе Tut.by.
Шклярава затрымалі ў ліпені 2020 года па так званай «справе Ціханоўскага», калі ён наведваў бацькоў.
Фота: day.gudkov.ru
