Вітальд Вашчыкоўскі: Санкцыі супраць Расеі трэба падоўжыць
„Сёння няма ніякіх сігналаў, што Расея хацела выканання менскіх дамоўленасцяў. У звязку з гэтым санкцыі аўтаматычна павінны быць падоўжаныя мінімум да канца года,” – сказаў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
Паводле яго, такі пункт гледжання падтрымлівае большасць краін Еўразвяза, аднак будзе працягвацца дыскусія датычна далейшага лёсу санкцыяў супраць Расеі.
„Дыскусіі па гэтым пытанні будуць працягвацца. Ці падаўжэнне санкцый на наступныя шэсць месяцаў прынясе поспех? Напэўна будуць спробы знайсці іншыя рашэнні. Можна спадзявацца паслаблення санкцый, але таксама можна чакаць іх узмацнення, каб дамагчыся ад Расеі рэалізацыі менскіх пагадненняў”, – сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Паводле wpolityce.pl
Фота: EMMANUEL DUNAND /East News