Віталя Шклярава ў СІЗА наведаў павераны ў справах ЗША ў Беларусі
Паліттэхнолага Віталя Шклярава ў менскім СІЗА №1 наведаў павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джук.
Пра гэта расейскай „Новой газете” расказаў адвакат Шклярава. Падрабязнасці сустрэчы адвакат расказваць не стаў. Аднак ён выказаў надзею, што візіт дыпламата дапаможа вызваленню Шклярава. Акрамя таго Гашынскі чакае, што Джук дапаможа, каб Шклярава шпіталізавалі. Пра затрыманне Шклярава стала вядома 29 ліпеня.
Адміністрацыя СІЗА раней адмовілася даць лячэнне паліттэхнолагу, у якога назіраюцца болі ў сэрцы пасля перанесенага каронавірусу. 44-гадовы Віталь Шкляраў — ураджэнец Беларусі, мае амерыканскі пашпарт. Праваабаронцы Беларусі прызналі яго палітвязнем.