Віцэ-канцлер Нямеччыны выказаўся за адстаўку Лукашэнкі
Олаф Шольц заявіў пра гэта 19 жніўня ў інтэрв’ю некалькім выданням.
“Цяперашні кіраўнік Лукашэнка страціў усякую легітымнасць і павінен сысці ў адстаўку”, — сказаў Шольц.
Ён падкрэсліў, што Еўразвяз павінен мець на ўвазе імкненне дэмакратычнага руху ў Беларусі мець “добрыя і дружалюбныя адносіны як з Расеяй, так і з Еўразвязам”.
“Мы павінны актыўна падтрымліваць працэс самастойнага вызвалення грамадзян Беларусі. Гаворка не ідзе пра стварэнне новых сфераў уплыву”, — дадаў віцэ-канцлер Нямеччыны.