Віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Польшчы заражаны каронавірусам



У чацвер высветлілася, што адзін з намеснікаў міністра сельскай гаспадаркі заражаны каронавірусам, усё кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў знаходзіцца на каранціне, – заявіў кіраўнік канцэлярыі прэм’ера Міхал Дворчык у эфіры TVP.

Дворчык паведаміў, што міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі працуе дыстанцыйна і знаходзіцца пад каранцінам дома. – Звязацца з ім можна па тэлефоне ў рэжыме відэаканферэнцыі. 

У кіраўніка канцылярыі прэм’ер-міністра спыталі, хто з намеснікаў міністра заражаны каронавірусам, але ён не захацеў называць імя.

У панядзелак міністр аховы навакольнага асяроддзя Міхал Вось абвясціў, што пасля выяўлення каронавіруса ў супрацоўніка Дзяржаўных лясоў, з якім ён кантактаваў, яму давялося прайсці каранцін і правесці экспертызу – тэст быў станоўчы. У сувязі з хваробай Вося чальцы ўрада, якія мелі непасрэдны кантакт з кіраўніком міністэрства навакольнага асяроддзя, прайшлі праверку на наяўнасць каронавіруса. У аўторак міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што вынікі тэстаў адмоўныя.