Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы наведаў Менск
Увечары 24 красавіка ў Менску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Польшчы Томаша Арлоўскага з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, грамадскасці і экспертнай супольнасці.
Па словах сустрашыні аргкамітэту па стварэнню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, у сваём выступе ён уняў некалькі канкрэтных пытанняў
– Тэмай майго выступу былі БелСат, над якім з’явілася пагроза пераўтварэння ў частку расейскамоўнай сеткі, якая будзе супрацьстаяць расейскай прапагандзе, таксама падтрымка Беларускага Радыё Рацыя, пытанне палітвязняў.
Таксама польскі бок вельмі цікавіла пытанне вылучэння адзінага кандыдату ад дэмакратычнай апазіцыі на будучых прэзіднцкіх выбарах.
„Тут, на жаль, пакуль канчатковага адказу няма”, – сказаў Павел Севярынец.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі сустрэўся ў Менску як з дзяржаўнымі чыноўнікамі высокага ўзроўню, напрыклад, з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем, так і з прадстаўнікамі апазіцыі.
Па словах старшыні Аб’яднанай Гамадзянскай партыі Анатоля Лябедьзкі, сустрэча была працяглая, з элементамі дыскусіі.
Адчуваецца, што ў новага намесніка міністра ёсць жаданне дэталёва разабрацца ў беларускай праблематыцы і ў сітуацыі ў рэгіёне ў цэлым.
– Канечне, сітуацыя ў Беларусі, а таксама, як украінсі фактар, расейскі фактар – уплываюць. Што можна чакаць у бліжэйшыя перспектывы. Самае галоўнае: тыя кадравыя змены, які адбыліся ў Польшчы, яны ніякім чынам не закранаюць сутннасці той палітыкі, якая была, стратэгіі, якая выпрацаваная. Ёсць, вядома спробы заангажваць Белаусь у палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва.
Але спіс неўяздных у краіны ЕС беларускіх чыноўнікаў не будзе пераглядацца і адмяняцца цалкам, як хочуць беларускія ўлады, застаюцца актуальнымі пытанні палітвязняў, свабодных і сумленных выбараў, асабліва ў сувязі з набліжэннем прэзідэнцкай кампаніі, – сказаў Анатоль Лябедзька.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Апошнім часам кантакты афіцыйных Менска і Варшавы актывізаваліся, аднак новага адкрыцця паміж Беларуссю і Польшчай, пры новым міністры замежных спраў Польшчы, чакаць не варта, – адзначае Анна Дынэр-Смігельска з Польскага інстытута Міжнародных адносін:
– У агульнай сітуацыі, якая склалася на Усходзе Еўропы, трэба задаць сабе пытанне ці будзе ў стане ў гэтай сітуацыі ўрад стварыць новую канцэпцыю адносін.
У інтэрвію нашаму радыё новы міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына адзначыў, што ўмовай для нармалізацыі адносінаў паміж Менскам і Варшавай ды Брусэлем, з’яўляецца вызваленне палітычных вязняў, і вызначэнне кірунку, у якім будзе развівацца краіна.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя