Віцэ-прэзідэнт Ірана прапанаваў Лукашэнку асудзіць «сіянісцкі генацыд» у Газе



Аляксандр Лукашэнка і Махамед Махбер. Фота: БелТА

Махамед Махбер 17 кастрычніка пабываў з аднадзённым візітам у Менску.

Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне наконт гуманітарнага крызісу ў Газе, заклікаўшы міжнародную супольнасць «неадкладна прыняць меры, каб спыніць вайну і разню ў гэтым рэгіёне».

Махбер асудзіў «сіянісцкі генацыд у Газе», заклікаўшы Лукашэнку выступіць супраць «прыгнёту народа Палесціны, каб дапамагчы пакласці канец гэтым злачынствам».

Гэта паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA. Ні прэс-служба Лукашэнкі, ні БелТА пра гэты момант размовы не згадалі.

Беларускае Радыё Рацыя