Візіт Дзяржсакратара ЗША ў Беларусь адклалі



Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа адклаў паездку ў Беларусь, Украіну, Казахстан, Узбекістан і на Кіпр.

Прэс-служба амерыканскага знешнепалітычнага ведамства тлумачыць гэта сітуацыяй у Іраку, дзе амерыканскую амбасаду двое сутак блакавалі пратэстоўцы.

Паездка Пампеа планавалася на 3-7 студзеня, але цяпер адбудзецца пазней. Іран лічыць абвінавачванні ЗША ў свой адрас беспадстаўнымі. Толькі Вашынгтон адказны за сітуацыю каля амбасады ў Багдадзе. Пра гэта заявіў Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі. Тэгеран не хоча вайны, аднак гатовы неадкладна нанесці цяжкі ўдар на таго, хто будзе пагражаць інтарэсам Ірана, дадаў Хаменеі.

МЗС Ірана выказаў пратэст ЗША ў сувязі з «мілітарысцкая заявамі» амерыканскіх уладаў. Ведамства заклікае Вашынгтон адмовіцца ад беспадстаўных абвінавачванняў у адрас Тэгерана.

Беларускае Радыё Рацыя