Візіт Лінкявічуса ў Беларусь па-за ўвагай літоўскіх СМІ



Візіт міністра замежных спраў Літвы у Менск не заўважаюць літоўскія СМІ. Цягам двух дзён Лінас Лінкявічус знаходзіцца ў беларускай сталіцы, дзе ў яго ўжо адбыліся сустрэчы з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем і кіраўніком ураду Міхаілам Мясніковічам.

Літоўскія СМІ не надаюць гэтаму візіту значнай увагі, кажа журналіст польскай версіі партала delfi.lt Аляксандр Радчанка:

– Гэта можа быць цікавым толькі ў кантэксце пабудовы электрастанцыі на беларускім баку. Міністр Лінкявічус звярнуў увагу на тое, што Беларусь правінна прыкласці ўсе намаганні, каб забяспечыць бяспеку гэтай будовы, якая праводзіцца нягледзячы на грамадскую думку, якая склалася ў Літве.

Беларускае Міністэрства замежных спраў у распаўсюджаным пасля сустрэчы міністраў паведамленні не згадала пра абмеркаванне праблемаў супрацоўніцтва Беларусі з Літвою і ЕС, а засяродзіла ўвагу пераважна на пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва абедзьвюх краін.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя