Візіт Лукашэнкі ў Белаазёрск расчараваў жыхароў горада і навакольных вёсак



Візіт Аляксандра Лукашэнкі на Берасцейшчыну – ў горад энергетыкаў Белаазёрск – расчараваў многіх жыхароў горада і навакольных вёсак. У людзей назапашылася шмат пытанняў да кіраўніка краіны, якія не было магчымасці задаць. Проста не пусцілі на сустрэчу, кажуць людзі.

IMG_3598

Паводле адной з гараджанак, навошта тады было ехаць:

 – Навошта ён прыехаў? З якой мэтай? З народам пагаварыць, відаць? Дык просты народ да яго ірваўся, аднак не дапусцілі. Крыўдна.

 – Каб большыя заробкі былі… а што яшчэ трэба? Большыя заробкі – большыя магчымасці.

 – Хвалююць падзеі ва Украіне, галоўнае, каб тут такога не было. Бо там вельмі вялікая бяда.

 – Я сорак гадоў прарабіла і пенсіі атрымліваю мала.

 – Сёння я спытаў бы пра вялікую колькасць расейскіх войскаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з якой мэтай яны сюды прыбылі.

 – Калі будзе меней гарэлкі? Каб кончыць з гэтым злом раз і назаўсёды.

 – Нават гаварыць з ім не хачу, і сустракацца мне з ім не трэба.

[Not a valid template]

Ахвотных трапіць на сустрэчу з Лукашэнкам спынялі „людзі ў цывільным“ і накіроўвалі ў імправізаваную грамадскую прыёмную.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя