Візіт Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў траўні
Візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў траўні. Аб гэтым ішла размова 18 красавіка на сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.
У час візіту кіраўніка Беларусі ў Кітай у 2016 годзе падпісана сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. „Цяпер важна падцягнуць і эканамічныя адносіны да такога высокага ўзроўню супрацоўніцтва, таму прапануем абмеркаваць пытанні эканамічнай накіраванасці, – адзначыў Андрэй Кабякоў. – Для нас гэта асабліва важна напярэдадні візіту ў Кітай Прэзідэнта Беларусі ў маі 2017 года”.
Акрамя ўдзелу кіраўніка дзяржавы ў міжнародным форуме „Адзін пояс – адзін шлях” запланавана двухбаковая сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. „Мы разлічваем, што ў ходзе маючага адбыцца візіту рушыцца наперад шэраг практычных напрамкаў нашага супрацоўніцтва з Кітаем. Таму разлічваем у час вашага знаходжання ў Беларусі ў максімальнай ступені падрыхтавацца да гэтага візіту”, – дадаў Андрэй Кабякоў.
Кіраўнік урада адзначыў, што наведваў з візітам Кітай і быў уражаны эканамічнымі поспехамі краіны.
Чжан Дэцзян падзякаваў Андрэю Кабякову за яго ўклад у развіццё адносін паміж краінамі, які высока ацэньваецца кітайскім бокам.