Візіт Лукашэнкі ў Расею перанесены
У сувязі з загружанасцю рабочых графікаў прэзідэнтаў Беларусі і Расеі ўзгоднены перанос афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расею. — паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены ў бліжэйшы час па дыпламатычных каналах.
Фота: Reuters